Турнір дапытлівых“Любі, ведай, шануй роднае слова”

23.09.2022

23 верасня 2022 года адбылося мерапрыемства было незвычайным, яно  адбылося ў форме турніра пад назвай “Любі, шануй, ведай роднае слова!” Турнір садзейнічаў абагульненню ведаў, набытых пад час урокаў беларускай мовы і літаратуры, дапамог раскрыць творчы патэнцыял вучняў,  выхоўваў цікавасць да моўнага багацця беларускага народа.

Мерапрыемства пачалося з конкурсу капітанаў “Канструяванне слоў”. Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Словы-змейкі”, “Папацей, грамацей”, “Вам слова, юныя паэты”, “Аматары беларускага фальклору”. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў у конкурсе “Спрыт, знаходлівасць і розум”, праявілі артыстычныя здольнасці ў конкурсе “Пазнай фразеалагізм”.