Дзень ведаў!

01.09.2022

Першавераснёўскі дзень атрымаўся сонечным, хвалюючым і шчаслівым. Шчырыя ўсмешкі, радасць сустрэчы з сябрамі і настаўнікамі пасля летніх канікул, яркія кветкі і пажаданні поспехаў у пакарэнні новых вяршынь. 

Пасля лінейкі званок усіх паклікаў на першы ўрок "Гістарычная памяца - дарога ў будучыню". Асабліва хваляваліся, што і зразумела, навічкі. Мяркуем, ім гэты дзень запомніцца многімі рэчамі: упрыгожаным класам, цікавым расказам настаўніцы  пра нашу краіну і малую радзіму. Прыцягнулі ўвагу першакласнікаў і яркія падручнікі “БЕЛАРУСЬ — НАША РАДЗІМА”, прычым не толькі сваім цікавым зместам, але і тым, што гэта падарунак ад Прэзідэнта краіны.