Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...

21.02.2020

Літаратурна-музычная кампазіцыя  “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” адбылася 21 лютага ў нашай школе. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. 

Віншуем вас, сябры, са святам роднай мовы!