Інтэлектуальная алімпіяда “Чалавек і інфекцыйныя захворванні з курсам ВІЧ”

28.11.2019

У рамках тыдня прафілактыкі ВІЧ “Мы выбіраем шлях здароўя”, 28 лістапада, прашла інтэлектуальная алімпіяда “Чалавек і інфекцыйныя захворванні з курсам ВІЧ”.

Галоўнай мэтай было вызначэнне ўзроўню сфармірованасці ведаў навучэнцаў пра ВІЧ і спосабы яго прафілактыкі.

Матэрыялы алімпіяды складаліся з 2 частак: 

А—тэставае заданне

Б—адкрытыя пытанні.

Усе заданні прысвечаны імуннай сістэме чалавека, асаблівасцям ВІЧ і яго ўзбуджальніку, крыніцам і спосабам заражэння, группе рызыкі, шляхам прафілактыкі заражэння.