Віншуем! Дыплом 3 ступені

08.12.2021

У верасні-снежні 2021 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна прайшоў адкрыты рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю». Конкурс праводзіўся ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Мой край, мой лёс – мая Айчына!» з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і папулярызацыі дзіцячай творчасці; выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства; далучэння дзяцей да агульных сацыяльных каштоўнасцяў – патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці.

Работа Брылевіча Паўла, навучэнца 10 класа ДУА "Амговіцкая сярэдняя школа", ў намінацыі "Мастацкая фатаграфія" адзначана дыпломам 3 ступені. Пажадаем яму далейшых творчых перамог!