Паход да Году малой Радзімы і да 75-годдзя Вялікай Перамогі

10.10.2020

10 кастрычніка 2020 г. вучні 11 класса ажыццявілі паход да мемарыялу в Пераходы. Спыніліся ў в. Шантароўшчына каля помніка ў гонар партызанскіх атрадаў імя С.М. Будзённага i Ф.Э. Дзяржынскага, якія дыслацыраваліся тут ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наведалі помнік у гонар партызанскага атрада імя М.А. Астроўскага (дыслацыраваўся ў 1943–1944 гг.), партызанскія могілкі ў цэнтры вёскі Жылін Брод. Паход быў прымеркаваны да Году малой Радзімы і да 75-годдзя Вялікай Перамогі.